БЕЛ Ł РУС

Украінскае Мінабароны гаворыць пра цяжкую сітуацыю на ўсходзе

19.06.2023 / 18:2

Nashaniva.com

Намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведаміла, што вораг падцягнуў сілы на ўсходзе, аднак украінскія абаронцы не даюць яму прасоўвацца, пра гэта піша «Украінская праўда».

Ганна Маляр. Скрыншот з відэа «Украінскай праўды»

«На ўсходзе цяпер складаная сітуацыя. Вораг падцягнуў свае сілы і актыўна наступае на Ліманскім і Купянскім кірунках, спрабуючы перахапіць у нас ініцыятыву. Фіксуецца высокая актыўнасць варожых абстрэлаў. Працягваюцца гарачыя баі. Нашы войскі мужна дзейнічаюць ва ўмовах перавагі ворага ў сілах і сродках і не даюць ворагу прасоўвацца», — адзначыла Ганна Маляр.

Чыноўніца дадала, што вораг не пакідае сваіх планаў выйсці на межы Данецкай і Луганскай абласцей — цяпер гэта асноўны кірунак наступу акупантаў. Паводле яе слоў, вораг сканцэнтраваў на ўсходзе значную колькасць сваіх падраздзяленняў, у прыватнасці дэсантна-штурмавых.

Як адзначаюць крыніцы «Украінскай праўды» сярод вайскоўцаў, наступальныя дзеянні расіян на Ліманскім кірунку пакуль не маюць поспеху. Страчаныя з украінскага боку пазіцыі тут жа адбіваюцца.

Наймацнейшыя ўдары расіян прыпадаюць на раён Торскага (10 км ад Лімана на ўсход) і на лес, які знаходзіцца на поўдзень ад Крамянной.

Чытайце таксама:

Генерал Залужны апублікаваў відэа з асноўнымі момантамі вызвалення Пяціхатак

Контрнаступ: украінцы ўжо вызвалілі восем населеных пунктаў — Мінабароны

«Ніводны Patriot ва Украіне не знішчаны». Зяленскі абвяргае Пуціна

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула