БЕЛ Ł РУС

Расія прапануе Беларусі кабатажныя перавозкі на акупаваныя тэрыторыі Украіны

19.06.2023 / 19:45

Nashaniva.com

Беларусь і Расія да канца гэтага месяца могуць падпісаць пагадненне аб міжнародных аўтамабільных перавозках, пра гэта паведаміў міністр транспарту і камунікацый Беларусі Аляксей Аўраменка.

Фота ілюстрацыйнае

Паводле слоў Аўраменкі, пагадненне прадугледжвае «паэтапную адмену дазвольнай сістэмы на ўсе віды міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў пачынаючы з 1 студзеня 2024 года».

Аднак Расія ўжо ў гэтым годзе гатовая дазволіць беларускім перавозчыкамі кабатажныя перавозкі, праўда, з умовамі: толькі будаўнічыя грузы і толькі на акупаваныя тэрыторыі Украіны.

«Кабатажныя перавозкі — гэта вельмі адчувальнае пытанне для любой краіны, у тым ліку і для Расійскай Федэрацыі.

Мы можам прапанаваць вам з гэтага года пачаць кабатажныя перавозкі па тэрыторыі Расіі, але з адным абмежаваннем — гэта будаўнічыя грузы для нашых новых тэрыторый», — заявіў міністр транспарту Расіі Віталій Савельеў.

Чытайце таксама:

Пасол Круты: Праз год-два ўсе маршруты будуць пераарыентаваныя на расійскі кірунак

Расійская «Транснафта» афіцыйна адмовілася павышаць тарыфы на прапампоўку нафты праз Беларусь

«Мы пазажыраліся». Што гавораць беларускія дальнабойнікі пра канкурэнцыю з азіятамі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула