БЕЛ Ł РУС

«Мне спадабалася: правільна гулялі» — галоўны трэнер пра матч з Косава

20.06.2023 / 6:51

Nashaniva.com

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў пракаментаваў перамогу над Косавам (2:1) у адборы да ЧЕ—2024.

Георгій Кандрацьеў. Фота: sport5.by

«Рады, што атрымалі сёння перамогу. Хлопцы заслужылі яе. Велізарную працу на полі выканалі. Самае галоўнае, што мне спадабалася, — правільна гулялі. Хаця самі сабе ў канцы матча ўскладнілі жыццё. Перажылі трывожныя хвіліны, але перавялі мяч на чужую палову і перамаглі ў выніку.

Мы добры матч правялі — маглі і ў першым тайме забіваць. У Косава момантаў не было, а ў нас чатыры-пяць», — цытуе Кандрацьева sport5.by.

Нагадаем, што зборная Беларусі спыніла ўчора серыю без перамог, што цягнулася з вясны 2021 года. У матчы адборачнага турніру да Еўра-2024 беларусы выйгралі ў Косава з лікам 2:1.

Наша каманда ўзнялася на 4-е месца ў групе, апярэдзіўшы Косава і Андору. Наступныя матчы пройдуць у верасні — з Ізраілем і Андорай.

Чытайце таксама:

Нарэшце! Футбольная зборная Беларусі перамагла

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула