БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду стаў першым у гісторыі футбалістам, які згуляў 200 матчаў за зборную

21.06.2023 / 7:19

Nashaniva.com

Гэта абсалютны рэкорд, да якога цяжка падабрацца.

Крышціяну Раналду святкуе гол у вароты зборнай Ісландыі. Фота: Árni Torfason / AP Photo

Учора партугалец выйшаў на поле ў гасцявым матчы супраць Ісландыі, адгуляў увесь паядынак і забіў на 89-й хвіліне пераможны гол.

Гэты матч стаў 200-м для Крышціяну Раналду за зборную, за якую ён выступае з 2003 года і ў гульнях за якую забіў 123 мячы. 

Гэта таксама абсалютны рэкорд. У 2021-м Крыш абышоў іранца Алі Даі, у якога было 109 галоў за зборную.

У Ліянэля Месі, напрыклад, 175 матчаў за зборную і 103 галы, у Джанлуіджы Буфона — 176, але ён завяршыў выступы за нацыянальную каманду.

Чытайце таксама:

Зборная Іспаніі выйграла фінал Лігі нацый

Вызначыўся супернік БАТЭ ў першым раўндзе кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

УЕФА прэзентаваў маскота Еўра-2024. Паглядзіце, які ён мілы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула