БЕЛ Ł РУС

У Магілёве дзеці каталіся на плыце — дзевяцігадовы хлопчык патануў

21.06.2023 / 8:54

Nashaniva.com

Трагедыя здарылася днём 20 чэрвеня ў заліве Дняпра, паблізу гандлёвага цэнтра «Е-сіці», паведамляе МНС.

Кампанія дзяцей, сярод якіх былі два браты (13-ці і 9-ці гадоў) купаліся ў заліве і каталіся на імправізаваным драўляным плыце, зробленым з дошак.

Малодшы з братоў зваліўся з плыта ў ваду і пачаў тануць, бо не ўмеў плаваць. Старэйшы брат, не здолеўшы аказаць дапамогу, выйшаў на бераг і набраў нумар ратавальнікаў. Дзеці, якія купаліся з імі, уцяклі.

Вадалазы дасталі дзіця з вады і перадалі работнікам хуткай дапамогі. Хлопчыка шпіталізавалі ў абласную дзіцячую бальніцу, дзе дактары некалькі гадзін змагаліся за яго жыццё. На жаль, выратаваць дзіця не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула