БЕЛ Ł РУС

Праз засуху ў Беларусі загінулі збожжавыя на 37 тысячах гектараў

22.06.2023 / 16:6

Nashaniva.com

На 14 тысячах гектараў збожжавыя ўжо скасілі на корм і перасяваюць культурамі з кароткім перыядам вегетацыі: просам, пайзай, рэдзькай алейнай, райграсам, якія потым пойдуць на корм жывёле, як піша sb.by са спасылкай на Мінсельгасхарч.

Фота ілюстрацыйнае

Засуха не давала аграрыям правесці падкормку траў пад другі ўкос, але дажджы, якія прайшлі, крыху палепшылі сітуацыю, і 200 тысяч гектараў з 900 тысяч ужо нібыта атрымалі мінеральныя ўгнаенні.

Чытайце таксама:

Кліматолаг тлумачыць, у чым прычыны свавольства надвор’я і чым пагражае доўгая адсутнасць дажджоў

Беларускія сіноптыкі зарэгістравалі глебавую засуху

Сёлета чалавецтва збярэ рэкордны ўраджай збожжа ў гісторыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула