У гэта складана паверыць, але ў Хельсінкі ёсць парк Леніна
Аднак гарадская рада сталіцы Фінляндыі прыняла ў сераду рашэнне аб перайменаванні парку.
Катэдральны сабор у Хельсінкі. Фота: Pavel Golovkin / AP
У прапанове пастановы гаворыцца, што, на думку Камісіі, Ленінскі парк варта перайменаваць з-за злачынстваў Леніна і агрэсіўнай вайны Расіі ва Украіне, як піша Yle.fi.
Новае імя парку пакуль не далі. Гараджане прапанавалі назваць парк у гонар прэзідэнта Саўлі Нійнісцё або экс-прэм'ера Саны Марын.
Дарэчы, апошні помнік Леніну ў Фінляндыі знеслі толькі ў 2022 годзе. Бюст быў у горадзе Котка, яго перадалі ў музей.
Чытайце таксама:
У Фінляндыі могуць забараніць распальваць вогнішчы на Купалле
У Фінляндыі хочуць зарэгістраваць усіх катоў
З гэтай краіны нечакана немагчыма адправіць лісты ў Беларусь