БЕЛ Ł РУС

Гродзенскую актывістку Анжаліку Арэхву не выпусцілі з Беларусі

23.06.2023 / 21:30

Nashaniva.com

Сёння актывістка польскага руху з Гродна Анжаліка Арэхва хацела выехаць з Беларусі, але яе не выпусцілі, паставіўшы ў пашпарце адпаведны штамп.

«Сёння мяне не выпусцілі з Беларусі. Пра прычыну сказалі даведацца ў РАУС. Такая беларуская рэальнасць у 2023 годзе», — напісала Арэхва ў фэйсбуку і апублікавала фота штампа ў пашпарце.

Анжаліка Арэхва — колішняя актывістка непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі і былая жонка музыкі Ігара Банцара. У 2022 годзе яе судзілі паводле адміністрацыйнага артыкула аб распаўсюдзе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула