БЕЛ Ł РУС

«Захоўвайце спакой!» Пасольства Беларусі ў Расіі паведаміла тэлефоны для экстраннай сувязі

24.06.2023 / 11:39

Nashaniva.com

Пасольства Беларусі ў Расіі заклікала беларускіх грамадзян, якія знаходзяцца ў Расіі, у Растоўскай вобласці ў прыватнасці, захоўваць спакой і ў выпадку неабходнасці скарыстацца тэлефонамі для экстраннай сувязі з беларускімі дыпламатамі.

«У сувязі з сітуацыяй, якая склалася ў Растоўскай вобласці, грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца там, у выпадку экстраннай сітуацыі могуць звярнуцца да кіраўніка аддзялення пасольства Беларусі ў Растове-на-Доне Дзяніса Ігаравіча Цімохіна па тэлефоне +7 918 5580181», — сказалі ў дыпмісіі БелТА.

«Пасольства таксама звяртаецца да грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, з просьбай захоўваць спакой, не падавацца на інфармацыйныя ўкіды і карыстацца выключна афіцыйнымі крыніцамі інфармацыі. Тэлефон дзяжурнага пасольства Беларусі ў Расіі + 7 495 7776644», — падкрэслілі ў дыппрадстаўніцтве.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула