Святлана Ціханоўская: Нашы мэты ясныя — перамога Украіны і свабода для Беларусі
24.06.2023 / 15:25
Дэмакратычны лідар Беларусі пракаментавала сённяшнія падзеі ў Расіі.
Святлана Ціханоўская. Фота: яе тэлеграм-канал
«Калі расійскія захопнікі тонуць у супрацьстаянні фракцый, сітуацыя агаляе слабасць дыктатарскіх рэжымаў. Сярод злачынцаў, якія падтрымліваюць уладу з дапамогай страху, няма лаяльнасці; іх рэжым тэрору можа абрынуцца ў любы момант. Мы павінны захоўваць пільнасць і засяродзіцца на нашых галоўных мэтах: падтрымаць Украіну ў барацьбе з расійскай агрэсіяй, вызваліць Беларусь ад тыраніі і захаваць яе незалежнасць», — напісала Святлана Ціханоўская ў твітары.
«Беларусь стаіць на гістарычных ростанях. На адной дарозе — Еўропа, незалежнасць, росквіт і дэмакратыя. На іншай дарозе —улада бандытаў, што варагуюць, хаос, крадзеж і ізаляцыя. Нашы мэты ясныя: перамога для Украіны і свабода для Беларусі», — дадала яна.