БЕЛ Ł РУС

BYPOL запрасіў прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады ўвайсці ў камісію для фінансавага аўдыту арганізацыі

26.06.2023 / 15:31

Nashaniva.com

BYPOL распачынае захады для незалежнага фінансавага аўдыту фундацыі BYPOL і стварае Наглядальную раду.

«Дзеля выканання аднаго з рашэнняў, што было прынятае кіраўніцай Аб'яднанага пераходнага кабінету Беларусі Святланай Ціханоўскай і прадстаўнікамі калектыву BYPOL, мы распачынаем працэс стварэння Наглядальнай рады фундацыі BYPOL, якая паводле дзейнага заканадаўства адзіная, хто можа ініцыяваць працэс незалежнага аўдыту», — гаворыцца ў заяве BYPOL, апублікаванай у тэлеграм-канале.

Там жа размешчаны ліст за подпісам Аляксандра Азарава з прапановай да Каардынацыйнай рады вылучыць трох прадстаўнікоў у Наглядальную раду.

«Пра ўсе вынікі мы абавязкова паведамім, нам няма чаго хаваць ад беларускага народа», — гаворыцца ў допісе.

Нагадаем: на пачатку чэрвеня ў BYPOL адбыўся скандал. Аляксандр Азараў апублікаваў відэа, у якім заявіў, што BYPOL страціў доступ да сваіх медыярэсурсаў, усе паролі засталіся ў распараджэнні былога супрацоўніка арганізацыі Мацвея Купрэйчыка, які адмовіўся прайсці паліграф, за што і быў звольнены з арганізацыі.

Пазней у тэлеграм-канале BYPOL з'явіўся запіс, у якім абвінавачанні прагучалі на адрас самога Аляксандра Азарава. 

13 чэрвеня АПК абвясціў вынікі сустрэчы BYPOL з лідаркай дэмакратычнай Беларусі Святланай Ціханоўскай.

Храналогію канфлікту ў «Байполе» вы можаце прачытаць тут. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула