БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў усе дзяржорганы і арганізацыі перасадзіць на «Джылі». Не абышлося без выключэнняў

29.06.2023 / 8:28

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, які загадвае дзяржаўным органам і арганізацыям закупляць у якасці службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў машыны вытворчасці СЗАТ «Белджы». Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша «Люстэрка».

Фота: Tut.by

Хто і ў каго павінен купляць аўтамабілі вытворчасці СЗАТ «Белджы»?

«Дзяржаўнымі юрыдычнымі асобамі, гаспадарчымі таварыствамі, банкамі, сельскагаспадарчымі арганізацыямі, а таксама ўнітарнымі прадпрыемствамі, заснавальнікамі якіх выступаюць арганізацыі з доляй дзяржавы больш за 50 працэнтаў для выкарыстання ў якасці службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў, якія не патрабуюць дааснашчэння шляхам мантажу спецыяльным тэхналагічным абсталяваннем, ажыццяўляецца закупка легкавых аўтамабіляў айчыннага вытворцы ў сумеснага закрытага акцыянернага таварыства «Белджы» або афіцыйных гандлёвых прадстаўнікоў з прымяненнем працэдуры закупкі з адной крыніцы, калі іншае не ўстаноўлена часткай другой сапраўднага падпункта», — гаворыцца ў пастанове.

Якому чыноўніку які аўтамабіль?

Указ таксама ўстанаўлівае максімальны памер кошту службовых аўтамабіляў у залежнасці ад пасад асоб, для выкарыстання якімі прызначаны машыны:

Але не ўсе чыноўнікі сядуць на «Джылі». Выключэнні зробленыя для губернатараў, кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый — падсправаздачных Аляксандру Лукашэнку, кіраўнікоў банкаў і некаторых іншых арганізацый, транспартнае забеспячэнне якіх ажыццяўляецца АДУ «Белтрансспецаўта».

Ліміты ёсць не толькі на цану

Для бюджэтных арганізацый і арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі з бюджэту, ліміт прабегу службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў павінен складаць не больш за 1,7 тысячы кіламетраў у месяц. Нявыкарыстаны на працягу месяца ліміт прабегу можа быць зрасходаваны ў бягучым годзе.

Выключэнні зробленыя для аўтамабіляў медыцынскай і хуткай дапамогі, газавай службы, інкасацыі, навучальных аўтамабіляў і некаторых іншых катэгорый.

А каму дазволілі купляць іншамаркі?

«З улікам спецыфікі дзейнасці і асаблівасцяў задач, што выконваюцца, для выкарыстання ў якасці службовых і спецыяльных легкавых аўтамабіляў дапускаецца набыццё легкавых аўтамабіляў замежнай вытворчасці»:

Аднак купіць аўтамабіль замежнай вытворчасці вышэй пералічаныя арганізацыі змогуць па ўзгадненні з Дзяржаўным сакратарыятам Рады бяспекі.

Усе апісаныя палажэнні ўказа ўступаюць у сілу праз тры месяцы пасля яго апублікавання.

Чытайце таксама:

Якія патрыманыя іншамаркі з Еўропы і ЗША можна купіць па цане новых «Лада» і кітайскіх аўто

У Беларусь прыходзіць новы аўтамабільны брэнд з Кітая — Voyah, які спецыялізуецца на электрамабілях

«Дынаміка палохае». У Беларусі ўстрывожыліся экспансіяй кітайцаў на аўтамабільны рынак

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула