«Яўген Прыгожын — патрыёт Расіі» — Кірыла Буданаў
Кіраўнік украінскай разведкі Кірыла Буданаў выказаў сваё меркаванне, чаму Яўген Прыгожын спыніў свой мяцеж. Паводле яго, кіраўніка ПВК «Вагнер» пераканалі спыніцца, націснуўшы на яго «патрыятычныя перакананні».
Кірыла Буданаў. Фота: Дзмітрый Ларын / «Украінская праўда»
«Мне непрыемна гэта прызнаваць, але Яўген Прыгожын — патрыёт Расіі. Лукашэнка і іншыя асобы змаглі яго пераканаць [у тым], што сваімі дзеяннямі ён разарве Расію. Магла б паўстаць такая ж сітуацыя, як у нас у 2014 годзе, калі Януковіч крычаў, што ён «легітымны», — сказаў Кірыла Буданаў у каментары «Украінскай праўдзе».
У той жа час, на яго думку, сярод наступстваў бунту «Вагнера» значнымі для Украіны з'яўляюцца кампраметацыя расійскага кіраўніцтва і тое, што падначаленыя Яўгена Прыгожына больш не будуць ваяваць на ўкраінскім фронце.
Чытайце таксама:
«ПВК «Вагнер» больш не існуе». Падаляк пракаментаваў размяшчэнне вагнераўцаў у Беларусі
Крэмль абвясціў уладам Сірыі, ЦАР і Малі, што ўзяў пад свой кантроль ПВК «Вагнер» — медыя