Дзяўчынка забылася сваю цацку ў гатэлі. Цяпер цацка жыве сваё найлепшае жыццё
Мама, тата і 5-гадовая дзяўчынка адпачывалі ў Анапе ў канцы чэрвеня. Калі сям'я ўжо вярнулася дадому ў Маскву, выявілася, што дзяўчынка забылася ў гатэлі сваю любімую цацку — чайку ў чырвонай шапачцы па імені Кусто.
Дзіця моцна засмуцілася, але персанал гатэля не разгубіўся: каб дзяўчынка не сумавала, супрацоўнікі дасылаюць дзяўчынцы фота, як цацка «адпачывае» ў апартаментах.
Вядома, цацку ўжо выслалі бацькам, і хутка Кусто ўз'яднаецца з маленькай гаспадыняй.
Чытайце таксама:
Новы трэнд у сацсетках: людзі спрабуюць кактэйль з Mcdonald's, а далей адбываецца жудасць
На расійскім тэлеканале дзяўчынка паказала жэст, які лічыцца міжнародным сігналам аб дапамозе
Як развесціся з партнёрам і не нашкодзіць дзіцяці і ці варта захоўваць шлюб дзеля малога?