Супрацоўніца мінскага музея знайшла на выкінутых плёнках унікальныя фота старой Нямігі
Адкрыццё выставы пад адкрытым небам «Успамін пра Нямігу» адбудзецца 6 ліпеня ў 17:00 у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, як паведамляе Музей гісторыі Мінска ў фэйсбуку.
Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска
Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска
Экспазіцыя прысвечаная вуліцы Нямізе і яе ваколіцам і арганізаваная сумесна з Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў і Беларускім дзяржаўным архівам навукова-тэхнічнай дакументацыі.
Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска
Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска
Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска
Ідэя стварэння гэтай выставы з'явілася выпадкова: супрацоўніца музея Яўгенія Стальмахова знайшла каля свайго пад'езда выкінутыя суседзямі фотастужкі.
Гэта быў цэлы сямейны архіў, і, відаць, аўтар фатаграфій працаваў у інстытуце Белпрампраект, бо сярод здымкаў было нямала кадраў, на якіх зафіксаваны нефармальныя будныя дні інжынераў.
Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска
Самымі цікавымі былі рэдкія віды старой забудовы вуліцы Нямігі да яе рэканструкцыі, якія таксама захаваліся на фотастужцы.
Старая Няміга. Фота: Музей гісторыі горада Мінска