БЕЛ Ł РУС

Беларусь зменшыла экспартныя мыты на нафту і нафтапрадукты

4.07.2023 / 19:12

Nashaniva.com

30 чэрвеня ўрад Беларусі прыняў пастанову аб зніжэнні з 1 ліпеня экспарных мытаў на нафту і нафтапрадукты, як паведаміў Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Згодна з пастановай, мыты на сырую нафту, мазут, нафтавы бітум, вазелін і парафін, адпрацаваныя нафтапрадукты зменшаныя з 16,2 даляра за тону да 15,6 даляра за тону.

Стаўка мыта на прастагонны бензін зніжаная на 0,4 даляра за тону да 8,5 даляра за тону. Мыты на таварныя бензіны, дызельнае паліва, лёгкія, сярэднія дыстыляты, бензол, талуол, ксілолы, алівы зменшаныя на 0,2 даляра за тону да 4,6 даляра за тону.

Раней гэтыя мыты мяняліся месяц таму — з 1 чэрвеня. Тады яны павысіліся з 14,4 да 16,2 даляра за тону.

Чытайце таксама:

Расійская «Транснафта» афіцыйна адмовілася павышаць тарыфы на прапампоўку нафты праз Беларусь

Транзітныя тарыфы на прапампоўку нафты па Беларусі хочуць павялічыць адразу на 84%

«Беларуснафта» пабудуе свой завод па вытворчасці кварцавага пяску

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула