Загінулых на заводзе ў Светлагорску да гэтай пары не пахавалі
Дагэтуль сваякі не маюць магчымасці пахаваць сваіх родных, бо іх парэшткі ўсё яшчэ знаходзяць пад заваламі, як паведамляе «Гомельская Вясна».
Крыніца паведаміла, што на цэлюлозна-кардонным камбінаце да гэтага моманту разбіраюць завалы пасля выбуху і знаходзяць парэшткі загінулых. Усё, што знаходзяць, адвозяць у Мінск, каб праз генетычную экспертызу даведацца, каму належаць парэшткі.
Аварыя на прадпрыемстве адбылася 7 чэрвеня прыкладна а 15:30.
У той дзень, калі здарыўся выбух, на змене працавалі 15 чалавек. Трагедыя здарылася акурат у перазменку.
Незадоўга да выбуху работнікі выйшлі з цэху, а трое з іх затрымаліся. Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца, Алег Кацуба загінулі.