БЕЛ Ł РУС

Персанальныя звесткі карыстальнікаў інтэрнэт-крамы «Востраў чысціні» трапілі ў сеціва. Гэта ўжо другі раз

6.07.2023 / 12:30

Nashaniva.com

Уцечка адбылася ў выніку несанкцыянаванага доступу да інфармацыйнай сістэмы «Захадхімгандаль», якая валодае «Востравам чысціні».

Зламыснікі выставілі на продаж базу даных, у якой утрымліваюцца персанальныя звесткі больш за 730 тысяч карыстальнікаў рэсурсу.

Раней ужо праводзілася пазапланавая праверка «Захадхімгандлю» ў сувязі з папярэдняй уцечкай звестак. Аднак патрабаванне правесці мерапрыемствы па тэхнічнай і крыптаграфічнай абароне персанальнай інфармацыі выканана не было, што прывяло да паўторнага інцыдэнту, як піша БелТА.

У Нацыянальным цэнтры абароны персанальных даных звярнулі ўвагу аператараў на неабходнасць прыняцця мер па абароне персанальных звестак, у тым ліку па ажыццяўленні тэхнічнай і крыптаграфічнай абароны.

Нагадаем, што ўчора стала вядома пра ўцечку даных Buslik.by.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула