БЕЛ Ł РУС

Жыхарку Фаніпаля асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту з белымі кветкамі і шарыкамі

6.07.2023 / 14:52

Nashaniva.com

У судзе Дзяржынскага раёна 28 чэрвеня да года «хатняй хіміі» асудзілі 46-гадовую Таццяну Залатар за ўдзел з шарыкамі і кветкамі ў акцыі пратэсту 14 жніўня 2020 года ў Фаніпалі. 

Фаніпаль у жніўні 2020 года

Справу разглядала суддзя Таццяна Фядчук, а дзяржаўнае абвінавачанне падтрымліваў пракурор Уладзімір Пятровіч, піша «Вясна».

Паводле версіі абвінавачання, Таццяна Залатар 14 жніўня 2020 года рухалася на працягу доўгага часу ў складзе калоны па праезнай частцы, тым самым блакавала і перагароджвала шлях транспартным сродкам, што «пацягнула парушэнне працы транспарту», пляскала ў далоні і г. д.

На працэсе Таццяна прызнала віну цалкам. Першым пытаннем пракурора ў час допыту жанчыны на судзе было пра тое, якіх палітычных поглядаў прытрымлівалася абвінавачваная ў жніўні 2020 года.

У выніку пракурор запрасіў для Залатар паўтара года «хатняй хіміі», але суддзя прызначыла на паўгода меншы тэрмін.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула