БЕЛ Ł РУС

Стала вядомая прычына раптоўнай смерці 46-гадовага міністра транспарту

6.07.2023 / 15:27

Nashaniva.com

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка раптоўна памёр 4 ліпеня. Пра яго заўчасную смерць паведаміла дзяржаўнае агенцтва, але падрабязнасцяў не прывяло. «Нашай Ніве» сталі вядомы некаторыя акалічнасці.

Развітанне з міністрам. Фота: БелТА

Як стала вядома «Нашай Ніве» з дзвюх крыніц, міністр транспарту і камунікацый Аляксей Аўраменка скончыў жыццё самагубствам. Адбылося гэта ў гаражы лецішча, яго знайшлі сваякі.

46-гадовы Аляксей Аўраменка рабіў міністрам з 2019 года, а дагэтуль працаваў на розных пасадах ва ўпраўленні транспарту і сувязі Апарату Савета Міністраў Беларусі.

Сёння адбылася цырымонія развітання з Аўраменкам. На ёй прысутнічалі многія высокапастаўленыя чыноўнікі. Аляксандр Лукашэнка абмежаваўся вянком.

Гэта ўжо другі за апошні час выпадак суіцыду сярод лукашэнкаўскіх міністраў. Летась у сваім доме ў Драздах, па інфармацыі «Нашай Нівы», звёў рахункі з жыццём Уладзімір Макей.

Чытайце таксама:

У Мінску развіталіся з раптоўна памерлым міністрам транспарту. Лукашэнка перадаў вянок

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула