БЕЛ Ł РУС

Зяленскі перад самітам NATO наведае Турцыю

6.07.2023 / 15:41

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны напярэдадні саміту NATO ў Вільні наведае Турцыю для сустрэчы з прэзідэнтам Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, паведамляе «Украінская праўда».

Сёння Зяленскі знаходзіцца з візітам у Балгарыі, а з Эрдаганам ён сустрэнецца ў Стамбуле. Візіт адбудзецца напярэдадні завяршэння дзеяння «збожжавага пагаднення» 17 ліпеня.

Расійскі бок пагражае пасля 17 ліпеня спыніць удзел у «збожжавым пагадненні», якое робіць магчымым экспарт сельскагаспадарчай прадукцыі з чарнаморскіх партоў Украіны ва ўмовах вайны.

ЕС разглядае прапанову аб стварэнні даччынай кампаніі падсанкцыйнага Рассельгасбанка, каб захаваць «збожжавае пагадненне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула