БЕЛ Ł РУС

Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм'ер-міністрам Італіі

7.07.2023 / 13:28

Nashaniva.com

Сустрэча адбылася ў Палаца Кіджы — афіцыйнай рэзідэнцыі італьянскіх прэм’ер-міністраў. Прэм’ерка Італіі запэўніла Святлану Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху, паведамляе прэс-служба нацыянальнага лідара Беларусі.

Святлана Ціханоўская і Джорджа Мелоні. Фота: governo.it

Падчас перамоў абмеркавалі стратэгію па вызваленні палітычных вязняў, абароне беларускай незалежнасці і ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі.

Святлана Ціханоўская падзякавала Італіі за падтрымку рэпрэсаваных, за выдачу віз, за тое, што Італія раздзяляе рэжым і беларусаў і не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам.

Таксама быў абмеркаваны механізм прыцягнення рэжыму да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці і за выкраданне ўкраінскіх дзяцей. Ціханоўская адзначыла, што надзвычай важна, каб Беларусь была згаданая ў дыскусіях падчас саміту NATO і ў выніковай дэкларацыі.

«Гэта была важная сустрэча. Лідарка Італіі будзе падымаць пытанне Беларусі на міжнароднай арэне. Я бачу яе рашучасць, бачу, што яна выдатна разумее нашу сітуацыю і гатовая дапамагаць не толькі на словах, але і справамі. Сёння мы займелі яшчэ адзін моцны голас у падтрымку свабоднай і незалежнай Беларусі», — сказала Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская і Джорджа Мелоні. Фота: governo.it

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула