Знайшлі жывёл, якія распранаюць партнёрак перад сэксам
Раней у гэтай звычцы можна было падазраваць хіба што людзей. Аднак аўстрыйскія біёлагі выявілі, што маленькія кляшчы таксама распранаюць самак перад спарваннем.
Навукоўцы заўважылі, што самцы звычайных павуцінных кляшчоў актыўна дапамагаюць самкам дасягнуць палавой спеласці, здзіраючы з іх апошнюю ліньку.
Як толькі стары панцыр трэскаецца, самец пачынае сцягваць яго з цела самкі, у першую чаргу вызваляючы заднюю частку брушка, дзе знаходзіцца палавая адтуліна. Пярэдняя частка шкуркі яму абыякавая, таму ад «верху адзення» самка пазбаўляецца самастойна.
Чытайце таксама:
У Нагорным Карабаху для пошуку мін выкарыстоўваюць пацукоў. Праўда, не тых, якіх мы ведаем
У Барысаўскім раёне людзі выратавалі трох чырванакніжных сычанят