Парытэтбанк адкрыў бізнэсу прамую аплату ў турэцкіх лірах
Парытэтбанк абвясціў аб адкрыцці прамых карэспандэнцкіх адносін з банкаўскім сектарам Турцыі. Гэта дасць бізнэс-кліентам магчымасць праводзіць прамую аплату ў лірах, нацыянальнай валюце Турцыі, абыходзячы прамежкавыя разлікі праз даляры ці еўра.
Фота: vecteezy.com
Як кажуць у банку, навіна адкрывае шырокія перспектывы вядзення бізнэсу з турэцкімі партнёрамі і дае магчымасць кліентам эфектыўна кіраваць плацяжамі, пазбягаючы лішніх выдаткаў на канвертаванне валюты і скарачаючы часавыя затрымкі і складанасці, звязаныя з прамежкавымі разлікамі.
Фінустанова запрашае патэнцыйных кліентаў адкрыць разліковы рахунак для вядзення бізнэсу ў Турцыі.
Чытайце таксама:
Калі раней некаторыя даляры ў абменніках не бралі, то зараз прымуць — у банках змены