БЕЛ Ł РУС

Мінабароны рыхтуецца прыняць на беларускіх палігонах расійскія падраздзяленні і вагнераўцаў

11.07.2023 / 13:5

Nashaniva.com

Беларусь рыхтуецца прыняць новыя расійскія падраздзяленні для правядзення «баявога зладжвання і падрыхтоўкі» ў рамках рэгіянальнай групоўкі войскаў, як паведаміла Мінабароны.

Вайсковы лагер пад Асіповічамі. Фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko

«На палігонах Беларусі завяршаецца падрыхтоўка, а таксама правядзенне баявога зладжвання чарговых падраздзяленняў Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі са складу РГВ. Цяпер палігоны Узброеных сіл краіны рыхтуюцца прыняць чарговую змену для правядзення мерапрыемстваў сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў Беларусі і Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.

Мінабароны паведамляе, што папярэдняя планавая ратацыя расійскіх падраздзяленняў праводзілася больш за месяц таму і паспяхова завершаная.

Там таксама заявілі, што ў выпадку прыбыцця ПВК «Вагнер», яе байцы будуць размешчаныя на палігонах.

«Акрамя таго, пасля прыбыцця прадстаўнікоў ПВК «Вагнер» і іх размяшчэння на палігонах для правядзення заняткаў і ўзаемнага абмену досведам асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць прыёмам і спосабам вядзення баявых дзеянняў Узброенымі сіламі Рэспублікі Беларусь», — дадалі ў міністэрстве.

На мінулым тыдні Мінабароны прывезла замежных журналістаў на палігон пад Асіповічамі, каб паказаць, што вагнераўцаў там няма, а выкарыстоўваць лагер будуць нібыта для тэрабароны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула