БЕЛ Ł РУС

САХР затрымаў чатырох жыхароў Фаніпаля за ўдзел у акцыі пратэсту амаль тры гады таму

11.07.2023 / 13:28

Nashaniva.com

Відэа з імі апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы. Праваабаронцам вядома, што сярод затрыманых Аляксандр Маргун і Алег Абцэшка. Затрымліваў іх САХР у поўным абмундзіраванні.

У жніўні 2022-га года сілавікі завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020-га года ў Фаніпалі.

Лічба фігурантаў гэтай справы ідзе на дзясяткі — шмат каго па ёй ужо асудзілі да пазбаўлення або абмежавання волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула