БЕЛ Ł РУС

НАТА згадала ў сваім камюніке пра ролю Беларусі, ПВК «Вагнер» і ядзерную зброю

11.07.2023 / 19:57

Nashaniva.com

На сайце НАТА апублікавалі камюніке саміту лідараў краін Альянсу ў Вільні. У ім знайшлі адлюстраванне не толькі пытанні шляху Украіны ў НАТА і дапамогі ёй, але і іншыя пытанні, у тым ліку беларускае. 

Лідары ЗША, Германіі і Вялікабрытаніі падчас саміту ў Вільні. Фота: AP Photo / Pavel Golovkin

«Вайсковая інтэграцыя Расіі з Беларуссю, якая паглыбляецца, у тым ліку разгортванне перадавых расійскіх вайсковых магчымасцяў і асабовага складу ў Беларусі мае наступствы для рэгіянальнай стабільнасці і абароны Альянсу. НАТА будзе захоўваць пільнасць і будзе далей уважліва адсочваць развіццё падзей, асабліва патэнцыйнае размяшчэнне так званых прыватных вайсковых кампаній у Беларусі. Заклікаем Беларусь спыніць зламысную дзейнасць супраць яе суседзяў, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды і выконваць міжнароднае права», — адзначаецца ў камюніке.

Таксама Беларусь разам з Іранам заклікаюць адмовіцца ад дапамогі Расіі ў яе агрэсіўнай палітыцы:

«Мы заклікаем усе краіны не аказваць ніякага садзейнічання расійскай агрэсіі і асуджаем усіх, хто актыўна спрыяе вайне Расіі. Падтрымка Беларусі адыграла важную ролю, бо яна працягвае даваць сваю тэрыторыю і інфраструктуру, каб расійскія сілы маглі атакаваць Украіну і працягваць расійскую агрэсію. У прыватнасці, Беларусь, а таксама Іран павінны спыніць сваю дапамогу Расіі і вярнуцца да захавання міжнароднага права».

Таксама лідары краін НАТА асудзілі намер Расіі размясціць ядзерную зброю ў Беларусі.

Чытайце таксама:

НАТА афіцыйна пагадзілася прыбраць План дзеянняў па членстве для Украіны, але яшчэ не дасць запрашэння — Столтэнберг

Уладзімір Зяленскі прыбыў у Вільню на саміт

«Калі ў будучыні Беларусь скажа НАТА «так», як украінцы кажуць цяпер, то і для Беларусі не будзе іншага шляху» — экс-міністр абароны Літвы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула