БЕЛ Ł РУС

Жыхарку Жлобіна асудзілі за ўдзел у пратэстах, пазнаўшы па кашулі

11.07.2023 / 21:52

Nashaniva.com

У судзе Жлобінскага раёна вынесены прысуд яшчэ адной удзельніцы жнівеньскай акцыі пратэсту 2020 года. 21-гадовую Лаліту Козыраву абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 КК. Справу разглядала суддзя Наталля Качалава, піша «Вясна».

Па матэрыялах абвінавачання, Лаліта нібыта выходзіла на праезную частку, пляскала ў далоні, крычала, выкрыквала лозунгі, адмаўлялася ад выканання патрабаванняў супрацоўнікаў міліцыі.

Згодна з пратаколам агляду прадметаў, былі зафіксаваны характарыстыкі кашулі, канфіскаванай у Козыравай. Пры аглядзе кашулі і супастаўленні яе з відэафайламі камер відэаназірання ўстаноўлена, што менавіта ў ёй яна была ў той вечар на акцыі пратэсту.

Суд пастанавіў прызначыць дзяўчыне абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.

Чытайце таксама:

Пушкіна прывезлі ў бальніцу непрытомным — «Радыё Свабода»

Палітвязень Яўген Говар выйшаў на волю

Мікалай Казлоў патрапіў у шпіталь з бранхітам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула