БЕЛ Ł РУС

Новы бунт на расійскім караблі: знялі камандарма, які патрабаваў ратацыі для сваіх байцоў, ён упіраецца

13.07.2023 / 1:3

Nashaniva.com

Камандуючы 58-й агульнавайсковай арміяй генерал-маёр Іван Папоў звярнуўся з аўдыязваротам да сваіх падначаленых і пацвердзіў факт уласнай адстаўкі па рашэнні кіраўніка Генштаба Валерыя Герасімава.

Пакрыўджаным тонам ён заявіў, што яго звольнілі «па-здрадніцку і подла». Сваіх байцоў генерал пры гэтым назваў «маімі гладыятарамі», а сябе — «ваш Спартак». 

Таксама сёння жонкі мабілізаваных з Якутыі праз якуцкага дэпутата Думы здолелі данесці да грамадскасці свой зварот да Уладзіміра Пуціна. Яны б’юць трывогу, што пад Бахмутам з пачатку чэрвеня загінула трэцяя частка байцоў іх дэсантнай брыгады. Яны вераць, што Пуцін проста не ў курсе гэтага, бо ж ён загадваў «берагчы кожнага байца».

Чытайце таксама:

Расійскі генерал Суравікін затрыманы контрразведкай — «Вёрстка»

Супраць Расіі і яе зладзеяў пачалі дзейнічаць метадамі Масада. Забойства Ржыцкага

У Екацярынбургу і Краснаярску па тэлебачанні паказалі «Лебядзінае возера» і відэа ўкраінскай выведкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула