БЕЛ Ł РУС

«Сардэчныя збоі здараюцца практычна кожны дзень». Сяргей Сацук сустрэўся ў калоніі з сям’ёй

13.07.2023 / 9:54

Nashaniva.com

Брат зняволенага журналіста расказаў «Народнай Волі» пра спатканне Сяргея Сацука з блізкімі.

Сяргей Сацук — былы галоўны рэдактар заблакаванага інтэрнэт-партала «Ежедневник». Адбывае пакаранне ён у калоніі №15 г. Магілёва.

— Не так даўно брат у калоніі сустрэўся са сваёй сям’ёй: прыехалі і яго жонка, і дачка, і ўнук, — кажа Аляксандр Сацук. — Гэта, безумоўна, была радасць для ўсіх, суткі Сяргей пабыў разам з роднымі. Жылі ў нейкім памяшканні кшталту інтэрнату. За суткі хоць нагаварыліся. А ўвогуле, Сяргею цяжка даецца знаходжанне ў няволі, тым больш, што і праблемы са здароўем нікуды не зніклі.

Паводле Аляксандра, лекі, якія перадаюць блізкія, цяпер даходзяць да Сяргея.

— Дзякуй Богу, у гэтым плане ўсё нармалізавалася. З сэрцам крыху лепш стала, хаця ўсё роўна сардэчныя збоі здараюцца практычна кожны дзень. Але стан не крытычны. Раней сітуацыя была наогул трывожная, — кажа ён.

Сяргея Сацука затрымалі 8 снежня 2021 года. Яго абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: «атрыманне хабару» (арт. 430), «распальванне варожасці» (арт. 130), «перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт. 426).

Сяргей Сацук быў асуджаны на 8 гадоў зняволення з адбыццём пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула