БЕЛ Ł РУС

Украінскія памежнікі адсочваюць перамяшчэнні вагнераўцаў у Беларусі

15.07.2023 / 12:22

Nashaniva.com

Дзяржаўная памежная служба Украіны (ДПСУ) пацвярджае з'яўленне ў Беларусі асобных груп ПВК «Вагнер», украінскія праваахоўнікі будуць старанна адсочваць іх крокі на тэрыторыі нашай краіны, паведаміў спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка ў каментары «Украінскай праўдзе».

Украінскі памежнік. Фота: «Украінская праўда»

«Як мы паведамлялі раней, з прычыны заяў і рыторыкі беларускага кіраўніцтва па пытанні прыёму расійскіх наймітаў і ўладкавання месцаў для іх размяшчэння нельга было выключаць, што рана ці позна ў Беларусі яны ўсё ж з'явяцца.

Паводле стану на сёння наяўная інфармацыя паказвае, што ў Беларусі пачалі назірацца асобныя групы прадстаўнікоў з прыватных вайсковых кампаній, якія перамяшчаюцца з тэрыторыі Расіі.

Мы працягваем адсочваць гэтую сітуацыю, каб ведаць усе месцы, дзе яны будуць дыслакавацца, якая колькасць іх будзе і якія задачы яны будуць выконваць», — сказаў Дземчанка.

Раніцай 15 ліпеня ў Беларусі заўважылі вялікую калону легкавых і грузавых аўтамабіляў на нумарах так званых «ДНР» / «ЛНР», на якіх прыехалі вагнераўцы.

Чытайце таксама:

Буйная калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь — «Беларускі Гаюн»

Украінскія памежнікі ацанілі, колькі «вагнераўцаў» можа размясціцца ў Беларусі. І гэта лічба вельмі значная

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула