Беларусы сабралі патрэбную суму на аперацыю Віталю Тысеву — больш за 45 000 еўра
Гісторыя жыхара Стоўбцаў Віталя Тысева, які мусіў праз палітычны пераслед пакінуць радзіму і які цяпер жыве ў Польшчы з цяжкай хваробай, у сакавіку не пакінула абыякавымі многіх беларусаў. Віталю тады хутка сабралі на аперацыю амаль 20 тысяч еўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася яе рабіць.
Цяпер для мужчыны знайшлі нямецкую клініку, але аперацыя там каштуе даражэй, чым удвая. Віталю аперацыя неабходная тэрмінова, інакш яго можа паралізаваць. Як бачна на старонцы збору, на гэты момант уся неабходная сума сабраная. Грошы ўдалося сабраць літаральна за 10 дзён.
Нагадаем, у жніўні 2020-га Віталя затрымалі падчас пратэстаў і моцна збілі. У яго пачаў развівацца вельмі агрэсіўны анкілазіруючы спандыліт (аўтаімунная хвароба злучальнай тканкі), зрасліся ўсе суставы хрыбетніка і розныя іншыя суставы. Калі за найбліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.
Чытайце таксама:
Беларус Віталь Тысеў, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі, зноў просіць дапамогі