У Расіі распачалі крымінальную справу па артыкуле «тэракт» па справе аб выбуху на Крымскім мосце
17.07.2023 / 10:24
Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі распачаў крымінальную справу па артыкуле «тэрарыстычны акт» па факце атакі на Крымскі мост.
Паводле НАК РФ, атака на Крымскі мост была здзейсненая дзвюма ўкраінскімі беспілотнымі надводнымі апаратамі.
Следства ўстанаўлівае асобы з ліку ўкраінскіх спецслужбаў і ўзброеных фарміраванняў, якія маюць дачыненне да арганізацыі тэракта на Крымскім мосце, паведамляе СК РФ.
Чытайце таксама:
Выбух на Крымскім мосце. Загінулі два чалавекі. Рух транспарту прыпынены
Як цяпер выглядае Крымскі мост ВІДЭА
Атака на Крымскі мост — спецаперацыя украінскіх спецслужб — медыя