БЕЛ Ł РУС

Telegram пачаў перадаваць рэкламадаўцам звесткі карыстальнікаў — у тым ліку і беларусаў. Распавядаем, якія

17.07.2023 / 13:42

Nashaniva.com

Сярод звестак, якія Telegram можа перадаваць рэкламадаўцам, нават зашыфраваныя нумары тэлефонаў карыстальнікаў.

У Telegram абнавілася палітыка прыватнасці. У некаторых краінах, у тым ліку ў Беларусі, там з'явіўся пункт 5.6.1. У ім сказана, што цяпер Telegram будзе перадаваць рэкламадаўцам IP-адрасы, сферу вашых цікаўнасцяў і зашыфраваны нумар тэлефона ў выглядзе ўнікальнага ідэнтыфікатара (кампанія запэўнівае, што ён зашыфраваны надзейна).

Той самы пункт 5.6.1. Фота: telegram.org/privacy

Гэта трэба для таго, каб нацэльваць рэкламу на канкрэтныя рэгіёны і нават гарады. Таксама яны хочуць адфільтраваць рэкламу, якая падыходзіць па моўнай прыкмеце, але не падыходзіць па рэгіёне — напрыклад, карыстальнікі з беларускай мовай кліента, але не ў Беларусі.

Яшчэ рэкламадаўцы здолеюць перадаваць зашыфраваную кліенцкую базу ў Telegram, каб платформа нацэліла рэкламу толькі на іх кліентаў. Telegram запэўнівае, што ў гэтых базах звестак не будуць утрымлівацца тэлефоны і ніяк немагчыма будзе атрымаць яго з гэтай базы.

Змены не закрануць тых, хто купіў прэміум-падпіску. Кампанія абяцае, што звесткі гэтых карыстальнікаў рэкламадаўцам не будуць перадаваць.

Чытайце таксама:

Як выдаліць акаўнт у Telegram і стварыць яго нанова на віртуальны нумар — пакрокавы гайд

Скандал у свеце бяспекі: месенджар, які абяцаў «звышбяспеку», захоўваў звесткі карыстальнікаў даступнымі для ўсіх і дазваляе расшыфраваць паведамленні

Якія звесткі беларусаў уцяклі ў сетку праз узлом буйных крам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула