На гэтым тыдні двойчы абмяжуюць рух у цэнтры Мінска, будзе парад
Рух транспарту ў цэнтры Мінска будзе часова абмежаваны ўначы 20-га і раніцай 22 ліпеня, паведаміла прэс-служба ДАІ. Прычына — парад, які збіраецца правесці Міністэрства надзвычайных сітуацый.
Ілюстрацыйнае фота: AP Photo / Alexander Zemlianichenko Jr
У чацвер, 20 ліпеня, з-за рэпетыцыі парада ў гонар 170-й гадавіны з дня ўтварэння пажарнай службы Беларусі абмяжуюць рух:
- з 03:00 да 05:30 — па вуліцы Энгельса ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай і па вуліцы Інтэрнацыянальнай ад вуліцы Энгельса да вуліцы Леніна;
- з 04:00 да 05:30 — па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да праспекта Незалежнасці, па праспекце Незалежнасці ад вуліцы Леніна да вуліцы Энгельса, па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да праспекта Пераможцаў і па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да праспекта Машэрава.
У суботу, 22 ліпеня, падчас урачыстага парада абмяжуюць рух:
- з 06:30 да 11:30 — па вуліцы Энгельса ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай і па вуліцы Інтэрнацыянальнай ад вуліцы Энгельса да вуліцы Леніна;
- з 08:00 да 11:30 — па вуліцы Леніна ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да праспекта Пераможцаў і па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да праспекта Машэрава.
Чытайце таксама:
У Мінску з'явіўся новы парк. Дзе ён размешчаны і як называецца
Замест прыгожых муралаў — «патрыятычныя». Як змяняецца аблічча гарадоў Беларусі
Два пуцеправоды на Даўгабродскай і два ў цэнтры горада. Якія масты ў Мінску чакае рамонт