БЕЛ Ł РУС

На Старакрымскім палігоне адбыліся выбухі

19.07.2023 / 7:58

Nashaniva.com

У ноч на 19 ліпеня на палігоне ў Кіраўскім раёне Крыма пачаўся пажар. Кіраўнік акупаванага паўвострава Сяргея Аксёнаў заявіў пра эвакуацыю дзвюх тысяч чалавек з найбліжэйшых раёнаў.

Тэлеграм-каналы публікуюць відэа выбухаў на Старакрымскім палігоне.

Аксёнаў паведаміў таксама аб перакрыцці трасы «Таўрыда» ў раёне пажару.

Пажар пачаўся на складзе боепрыпасаў, піша тэлеграм-канал Mash. Сцвярджаецца, што мясцовыя жыхары цягам апошніх дзвюх гадзін чуюць выбухі ў радыусе пяці кіламетраў ад палігона.

Дарадца кіраўніка Крыма Алег Кручкоў заявіў, што створаны аператыўны штаб па ліквідацыі надзвычайнага здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула