БЕЛ Ł РУС

Белчыгунка назвала ўчасткі, дзе беларусы часцей за ўсё трапляюць пад цягнік

22.07.2023 / 14:5

Nashaniva.com

Са студзеня па чэрвень траўмы на чыгунцы атрымалі 47 чалавек, з іх 33 — смяротныя. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

Ілюстрацыйнае фота: «Наша Ніва»

Машыністам фактычна штодня даводзіцца выкарыстоўваць экстраннае тармажэнне, каб прадухіліць трагедыю. Такім чынам было выратавана 147 жыццяў.

Найбольш траўманебяспечнымі лічацца ўчасткі Мінск — Орша (11 выпадкаў траўмавання) і Мінск — Баранавічы (7).

Пры гэтым вымушанае тармажэнне, як адзначаюць у БЧ, небяспечнае для пасажыраў цягнікоў. Яны могуць зваліцца і атрымаць траўмы. Таксама гэта ўплывае і на графік руху, які можа быць парушаны з-за надзвычайнага здарэння.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула