БЕЛ Ł РУС

У Мінску ёсць банкаўскае аддзяленне, дзе працуюць адны мужчыны

23.07.2023 / 19:21

Nashaniva.com

Гэта аддзяленне банка працуе ўжо не першы год. 

Скрын відэа АНТ

Пра яго распавялі на АНТ.

«Мне паступіў званок з прапановай, расказалі, што такі фармат цікавы будзе, будуць працаваць толькі хлопцы. І я прыняў рашэнне, што гэта цікавы досвед, трэба паспрабаваць», — расказаў вядучы спецыяліст продажу рознічных банкаўскіх прадуктаў Мацвей Кавалько.

У Беларусбанку на такі эксперымент пайшлі, бо палічылі, што жыхаркам маладога мікрараёна Мінска такая фішка зойдзе. Адрас гэтага аддзялення ў сюжэце не згадваецца.

Але самі супрацоўнікі да жаночай увагі гатовыя.

«Я не звяртаю ўвагі, мне нельга. Я жанаты», — усміхаецца вядучы спецыяліст аказання рознічных банкаўскіх паслуг Яўген Таненя.

Але, як кажуць у сюжэце, жанатыя не ўсе.

У пятніцы мужчынскі калектыў адпраўляецца на турзлёты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула