Сцяпану Пуцілу споўнілася 25
27.07.2023 / 6:41
Стваральнік папулярнага тэлеграм-канала Nexta адзначае юбілей.
Сцяпан Пуціла. Скрыншот з відэа Nexta
Сцяпан Пуціла стварыў мегапапулярныя — некаторыя лічаць іх таксама мегапапулісцкімі — тэлеграм-каналы зусім маладым.
На сёння Nexta мае 220 тысяч падпісчыкаў, а Nexta Live — 1,175 мільёна, прычым гэта жывая і актыўная аўдыторыя. Папулярнасць, якая не снілася лукашэнкаўскай прапагандзе.
Акрамя таго, Nexta Live працуе ў ютубе з 1,17 мільёна падпісчыкаў. Nexta мае там 659 тысяч падпісчыкаў.
Лукашэнкаўцы асудзілі Сцяпана Пуцілу да 20 гадоў калоніі завочна, бо Пуціла знаходзіцца за мяжой.