БЕЛ Ł РУС

У Мінску пажылой жанчыне нечым не дагадзілі пракатныя самакаты, і яна ім адпомсціла ВІДЭА

26.07.2023 / 21:37

Nashaniva.com

У суполцы Мінск Live з'явілася відэа пенсіянеркі, якая граміла паркоўку шэрынгавых самакатаў і ровараў. Жанчына з палкамі для скандынаўскай хады падышла да транспартных сродкаў і пачала іх раскідаць, піша Blizko.by.

 

Скрыншот з відэа

Кінуўшы некалькі самакатаў, жанчына знікла ў падземным пераходзе. Яе матывацыя так і засталася незразумелай.

У каментарах да гэтай выхадкі паставіліся па-рознаму. Хтосьці патрабаваў пакараць пажылую жанчыну, а хтосьці ёй і паспачуваў, выказаўшы здагадку, што яна знаходзілася ў не найлепшым стане здароўя.

Чытайце таксама:

Прапагандысты апублікавалі ролік, у якім немцы быццам выступілі супраць дапамогі Украіне. Выявілася, што ўсе акцёры ў ім — расіяне

З'явіўся кавер на песню Максіма Знака, запісаны ў Беларусі ВІДЭА

«Інтэрв'ю са мной выклалі ў сацсеткі». Мінчанка запатрабавала кампенсацыю ў IT-школы

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула