БЕЛ Ł РУС

Весела, але без шанцаў. БАТЭ прайграў «Арысу» з лікам 2:6

26.07.2023 / 21:56

Nashaniva.com

Сёння на Кіпры прайшоў першы матч другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі чэмпіёнаў. БАТЭ прайграў лімасольскаму «Арысу» з лікам 2:6.

Скрыншот відэа з радаснымі гульцамі кіпрскага клуба

Пасля першага тайма барысаўскі клуб саступаў 0:3. У другім тайме каманды абменьваліся галамі, дагналі да 2:5, а потым «Арыс» паставіў тлустую кропку з пенальці — 2:6.

Матч у адказ — праз тыдзень у Венгрыі.

Пераможца двубою згуляе ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў з пераможцам пары «Ракаў» (Польшча) — «Карабах» (Азербайджан).

Каманда, што прайграе (а гэта з вельмі вялікай доляй імавернасці будзе БАТЭ), у трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы згуляе з нешчасліўцам пары «Шэрыф» (Ціраспаль) — «Макабі» (Хайфа). Сёння «Шэрыф» перамог «Макабі» з лікам 1:0.

Чытайце таксама:

«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула