У Мінску затрымалі студэнта Акадэміі мастацтваў
Хлопца вінавацяць у рэпостах.
Максім Васільеў. Фота: ягоная старонка «УКантакце»
Максіму Васільеву 20 гадоў, ён родам з Баранавічаў. Хлопец — студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці «акцёр драматычнага тэатра і кіно».
Максіма вінавацяць у рэпостах «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама ў відэа яго змусілі казаць, што ён удзельнічаў у пратэстах з 10 на 11 жніўня, але «спужаўся і збег, калі пабачыў міліцыю». Канал, які вядуць супрацоўнікі ГУБАЗіКа, пагражае яму «адказнасцю за свае справы».
Чытайце таксама:
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць
ГУБАЗіК паказаў двух затрыманых мінчукоў. Распавядаем, як іх адшукалі і як яны маглі б абараніцца
Распазнаванне твараў: што гэта такое, як яно працуе і якія здольнасці беларускіх сілавікоў