«Тарпеда-БелАЗ» мінімальна прайграла кіпрскаму «АЕКу»
Жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ» правяло першы матч кваліфікацыі другога раўнда Лігі канферэнцый.
Фота: сайт Football.by
У Венгрыі на ўмоўным сваім полі жодзінцы прайгралі ларнакскаму клубу «АЕК» з лікам 2:3.
Прычым жодзінцы пасля першага тайма гарэлі 0:3, але здолелі забіць два мячы.
Матч у адказ — праз тыдзень.