БЕЛ Ł РУС

У Бярэзінскім запаведніку пройдзе фэст славянскай міфалогіі «Шлях Цмока»

28.07.2023 / 8:31

Nashaniva.com

Апошні шанец спыніць лета-лецейка ды рассмакаваць яго як след!

Абяцаюць, як заўжды, два дні ва ўнікальным месцы ў кампаніі таямнічых істот славянскай міфалогіі. Беларускі цмок Цмок і яго світа чакаюць вас, піша Budzma.org.

У праграме:

Галоўнае: начная экскурсія па міфалагічнай сцежцы запаведніка

І, вядома ж, цмок па мянушцы Цмок!

Дата: 19 і 20 жніўня

Месца: Цэнтральная сядзіба Бярэзінскага запаведніка, вуліца Цэнтральная, 3, вёска Дамжарыцы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць.

Квіткі: дарослы 55 рублёў, дзіцячы 25 рублёў, дзеткам да 7 гадоў — бясплатна; месца ў кемпінгу — 15 рублёў за намёт.

Глядзіце праграму ды набывайце квіткі на старонцы фэсту па спасылцы.

Не засмучайце Цмока — прыязджайце!

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула