БЕЛ Ł РУС

Пенсіянерка па ўказанні тэлефонных махляроў перадала ім грошы і падпаліла два аўтамабілі

28.07.2023 / 15:29

Nashaniva.com

Тыдзень таму 61-гадовай жыхарцы Гомеля патэлефанавала «супрацоўніца сталічнага крымінальнага вышуку» і паведаміла, што несумленная работніца банка аформіла на яе некалькі крэдытаў. Для вырашэння пытання перанакіравала яе на нібыта работніка Нацбанка, паведамляе СК.

Скрыншот відэа СК

Мужчына пераканаў пенсіянерку, што на ёй 10 крэдытаў, і папрасіў дапамогі ў «спецаперацыі» па злове злачынцы. У выніку доўгай псіхалагічнай апрацоўкі жанчына ўзяла ў крэдыт і перавяла ашуканцам 19 тысяч рублёў. Яна таксама пераканала для добрых мэтаў узяць крэдыт сваю дачку.

У завяршэнне «спецаперацыі» жыхарка Гомеля сярод белага дня падпаліла два чужыя аўто. Узгаранні аўтамабіляў да прыезду супрацоўнікаў МНС ліквідавалі міліцыянты і мінакі.

Што характэрна, гэта не першы такі выпадак у Беларусі.

Чытайце таксама:

«Яны назваліся ЦРУ горада Мінска». СК сцвярджае, што «ашуканцы з Украіны» прымушаюць не толькі браць крэдыты, але і чыніць тэракты

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула