БЕЛ Ł РУС

БДТУ і БДПУ недабралі студэнтаў на бюджэтнае навучанне

28.07.2023 / 16:1

Nashaniva.com

Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт абвясціў дадатковы набор на сем спецыяльнасцяў, дзе засталося 107 бюджэтных месцаў. Пра гэта паведаміла Мінадукацыі. Таксама пра недабор заявіў і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт.

Галоўны корпус БДТУ. Фота: Wikimedia Commons

У БДТУ на дадзены момант ёсць недабор па профілях «хімія/матэматыка» і «фізіка/матэматыка». Вакантныя бюджэтныя месцы:

Неабходныя сертыфікаты ЦТ і (або) ЦЭ тут: фізіка/хімія — ад 20 балаў і вышэй; матэматыка — ад 10 балаў і вышэй; беларуская (руская) мова — 10 балаў і вышэй.

У БДПУ засталіся такія вакантныя бюджэтныя месцы:

Неабходныя сертыфікаты ЦТ і (або) ЦЭ тут: беларуская (руская) мова — 10 балаў і вышэй; фізіка — ад 10 балаў і вышэй; матэматыка — ад 20 балаў і вышэй.

Дакументы ад абітурыентаў у абедзвюх ВНУ прымаюць да 6 жніўня 2023 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула