БЕЛ Ł РУС

Змітру Дашкевічу адмовілі ў змене меры стрымання

28.07.2023 / 21:58

Nashaniva.com

У судзе Барысаўскага раёна сёння, 28 ліпеня, разглядалася скарга абаронцы Дашкевіча на пастанову аб прымяненні меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Рашэнне прымала суддзя Таццяна Шыман. Хутчэй за ўсё, скаргу не задаволілі, таму Зміцер застанецца ў СІЗА, піша «Вясна».

Нагадаем, Зміцер мусіў выйсці на волю па заканчэнні тэрміну 11 ліпеня. Але адразу па выхадзе яго затрымалі па новай крымінальнай справе згодна з арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). 

А ўчора стала вядома, што адразу па прыбыцці ў жодзінскую турму палітвязня змясцілі ў карцар. Паводле ягоных сваякоў, яго пакаралі за адмову ісці ў камеру да гвалтаўнікоў.

Чытайце таксама:

Сёння дзень народзінаў у Змітра Дашкевіча, якога на мінулым тыдні не выпусцілі з-за кратаў

Як падтрымаць палітвязня Змітра Дашкевіча, якога перазатрымалі па новай крымінальнай справе

Змітра Дашкевіча перавезлі ў жодзінскае СІЗА, што робіць магчымым пасылаць яму пераводы і бандэролі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула