БЕЛ Ł РУС

Ціманоўская выйграла срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 200 метраў

30.07.2023 / 8:52

Nashaniva.com

Крысціна ў фінале пераадолела дыстанцыю за 22,89 секунды.

Крысціна Ціманоўская выйграла сярэбраны медаль на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 200 метраў. Турнір праходзіць у Гожаве Велькапольскім з 27 па 29 ліпеня, піша «Трыбуна».

Спартсменка ў фінале пераадолела дыстанцыю за 22,89 секунды. Пераможцай стала Наталля Качмарак. Яе вынік — 22,86 секунды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула