Мінская ДАІ назвала самы аварыйны дзень тыдня
Самымі распаўсюджанымі відамі аўтааварый у Мінску ў першым паўгоддзі 2023 года сталі наезд на пешахода і сутыкненне транспартных сродкаў на скрыжаванні — 104 і 42 ДТЗ адпаведна, паведамляе ДАІ ў сваім тэлеграм-канале.
Фота: «Наша Ніва»
У 82% выпадкаў наезды на пешаходаў адбыліся на пазначаных пешаходных пераходах.
Самым аварыйным днём стаў аўторак, у гэты дзень зарэгістравана 51 ДТЗ.
Найменшая колькасць аварый адбылася ў нядзелю — 27 ДТЗ.
Па часе сутак найбольш аварыйна-небяспечнымі сталі перыяды з 6:00 да 9:00 і з 15:00 да 18:00.
ДАІ заклікае да ўзаемапавагі, няўхільнага выканання ўсіх патрабаванняў ПДР, а таксама не падвяргаць небяспецы ні сваё жыццё, ні жыцці іншых.
Чытайце таксама:
П'яны бяспраўнік за смяротнае ДТЗ на праспекце Пушкіна атрымаў 8 гадоў калоніі
У Мінску 72-гадовы кіроўца асфальтаўкладчыка сутыкнуўся з грузавіком і потым заснуў