БЕЛ Ł РУС

АРІП будзе прымаць плацяжы з-за мяжы

30.07.2023 / 13:21

Nashaniva.com

У плацежнай сістэме АРІП будзе ўкаранёны вэб-сэрвіс па прыёме анлайн-плацяжоў з-за мяжы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе начальніка Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Беларусі Дзмітрыя Мурына, заўважыў Reform.by.

«Павелічэнне долі плацяжоў, якія прымаюцца ў АРІП, у тым ліку па аплаце нерэзідэнтамі жыллёва-камунальных паслуг, будзе звязана з рэалізацыяй сэрвісаў, накіраваных на забеспячэнне прамога ўзаемадзеяння плацежнай сістэмы ў АРІП з плацельшчыкам», — паведаміў прадстаўнік Нацбанка.

Гаворка ідзе пра распрацоўку вэб-сэрвісу па прыёме анлайн-плацяжоў інтэрнэт-карыстальнікаў незалежна ад наяўнага ў іх плацежнага інструмента, які забяспечыць нерэзідэнтам доступ да ажыццяўлення плацяжоў.

Банкі-нерэзідэнты будуць прыцягвацца ў якасці разліковых агентаў АРІП.

Будзе распрацавана магчымасць аплаты адміністрацыйных працэдур юрыдычных асоб праз гэтую сістэму. Сёлета пачнецца работа па ўкараненні названых інавацый у плацежныя сістэмы банкаў і АРІП.

У планах таксама распрацоўка зручных і запатрабаваных у АРІП сэрвісаў, якія выкарыстоўваюць алгарытмы прамога дэбетавання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула